СЦЭНАРЫЙ

СЮЖЭТНА-ГУЛЬНЕВАЙ ПРАГРАМЫ

«У ГАСЦЯХ У БЕЛАРУСКАЙ КАЗКI»

(ПРАГРАМА ПАДРЫХТАВАНА ПА СЮЖЭТУ БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ КАЗКI «ЯК КУРАЧКА ПЕЎНIКА РАТАВАЛА»)

 

МЭТЫ І ЗАДАЧЫ:

 

АФАРМЛЕННЕ І  РЭКВІЗІТ:  РУЧНІКІ,  ПЕЧ, ПАТЭЛЬНЯ, «ЁМКА» (ДЫЯЛЕКТ),  КАСЦЮМЫ  КУРАЧКІ  І  ПЕЎНІКА, ПЛАКАТ З МАЛЮНКАМ КАРОВЫ БЕЗ ХВАСТА,  ХВОСЦІК З ЦВІКОМ, МАЛЮНКІ-ТАБЛІЧКІ З ІЛЮСТРАЦЫЯМІ ДА БЕЛАРУСКІХ НАРОДНЫХ КАЗАК, ДВА ФАРТУХІ,  КОШЫК З ПАДАРУНКАМ.

 

(Гучыць беларуская народная музыка. Выходзіць вядучы.)

ВЯДУЧЫ: Добры дзень, дзеці! Вы  любіце гуляць?

ДЗЕЦІ: Так!

ВЯДУЧЫ: (Прыслухоўваецца.) А ці добры у вас настрой?

ДЗЕЦІ: Так!

ВЯДУЧЫ: Але я чамусьці чую нейкі плач!

                   (З’яўляецца курачка і плача.)

КУРАЧКА: Квох-квох-квох, што ж  гэта за гора!

ВЯДУЧЫ: Чаго ж ты так плачаш, Чубатка?

КУРАЧКА: Як жа мне не плакаць. Паслаў мяне Пеця да каровы узяць масла, а я забыла якая яна. Суседка дала мне вось гэты малюнак, ды я не знайду такую карову. (Паказвае малюнак.)

ВЯДУЧЫ: Не плач, курачка, мне здаецца, што мы табе зможам дапамагчы. А вы, дзеці, зразумелі чаму не знайшла Чубатка такую карову? Чаго у яе няма?

ДЕЦІ: Хваста!

ВЯДУЧЫ: Вось мы і прыколем яго карове. У мяне якраз ёсць вось такі хвосцік з цвіком. Усім жадаючым я буду завязваць вочы па чарзе. І хто правільна прыколе карове хвост, той будзе пераможцам гэтага незвычайнага спаборніцтва.

                     (Ідзе гульня, выяўляецца пераможца, узнагароджваецца.)

КУРАЧКА: Вось зараз я хутка дапамагу пеўніку. (Выбягае з залы.)

ВЯДУЧЫ: Дзеці! А ці ведаеце вы з якой казкі гэтая прыгожая курачка.

ДЕЦІ: Як курачка пеўніка ратавала!

ВЯДУЧЦЫ: А хто напісаў гэтую казку?

ДЗЕЦІ: Гэта беларуская народная казка.

ВЯДУЧЫ: А ці ведаеце вы яшчэ якія беларускія народныя казкі?

ДЕЦІ: Так!

ВЯДУЧЫ: Тады я аб’яўляю віктарыну “Ці ведаеш ты беларускія народныя казкі?” Я буду паказваць вам малюнкі-ілюстрацыі да казак, а вы павінны назваць гэтыя казкі. За кожны правільны адказ атрымаеце вось такую кветачку. У каго будзе больш кветачак, той і будзе пераможцам.

                     (Выкарыстоўваецца раскладка з малюнкамі да казак:

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

(Выяўляецца пераможца. Узнагароджваецца.)

(Уваходзіць курачка і зноў плача.)

ВЯДУЧЫ: Што здарылася?

КУРАЧКА: Ды вось было усё так добра, як у казцы, а як прыйшла да пекара, зноў здарылася няшчасце.

ВЯДУЧЫ: Няма ж такога няшчасця ў казцы, якое нельга пераадолець. Раскажы хутчэй.

КУРАЧКА: Загадаў мне пекар прынесці з лесу дроў і знайсці памочніц, каб зпякці пірагі. Падыйшла да лесу я, а ён стаіць такі бязмоўны і страшны. Ды й памочніц не знайшла.

ВЯДУЧЫ: Не такі ўжо лес і страшны, як ты думаеш, а галоўнае не бязмоўны. Дзеці, а з кім можна у лесе заўсёды паразмаўляць?

ДЗЕЦІ: З рэхам!

ВЯДУЧЫ: Правільна. У мінулым годзе мы ездзілі на фестываль у суседнюю рэспубліку. І нашы рускія сябры развучылі з намі цікавую гульню, якая на рускай мове называецца  “Эхо”.

                     А пачынаецца гэтая гульня так.

                     Скажите, пожалуйста, как отвечает эхо на вопросы?  Вот , например, я спрошу в лесу или в горах, где есть эхо: “Сколько времени сейчас?- что оно ответит мне? Правильно: “Час! Час! А может ли, например, эхо ответить: “Сейчас одиннадцать часов пятнадцать минут”? Конечно, нет. Итак, я думаю, правила игры в эхо вам понятны. Начинаем играть. Только попрошу вас сопровождать свои дружные ответы такими же дружными хлопками в ладоши.

                     Собирайся, детвора! (ра-ра!)

                     Начинается игра! (ра-ра!)

                     Да ладошек не жалей! (лей-лей!)

                     Бей в ладоши веселей! (лей-лей!)

                     Сколько времени сейчас? (час-час!)

                     Сколько будет через час? (час-час!)

                     И неправда: будет два! (два-два!)

                     Думай, думай, голова! (ва-ва!)

                     Как поёт в селе петух? (ух-ух!)

                     Да не филин, а петух? (ух-ух!)

                     Вы уверены, что так?  (Так! Так!)

                     А на самом деле, как? (Как! Как!)

                     (Если дети здесь закукарекают в конце концов –им идёт штрафное очко и игра продолжается.)

                     Сколько будет дважды два? (Два! Два!)

                     Ходит кругом голова!...(ва-ва!)

                     Это ухо или нос? (Нос! Нос!)

                     (Ведущий держится за ухо.)

                     Или может сена воз? (Воз!Воз!)

                     Это локоть или глаз? (Глаз! Глаз!)

                     (Ведущий показывает на локоть.)

                     А вот это что у нас? (Нас!Нас!)

                     (Ведущий показывает на нос. За ошибку-снова штрафное очко.)

                     Вы хорошие всегда? (да-да!)

                     Или только иногда?  (да-да!)

                     Не устали отвечать?  (чать-чать!)

                     (При ответе нет штраф.)

                     Разрешаю помолчать.

КУРАЧКА: І праўда мне ужо не страшна. Але дзе ж мне узяць памочніц.

ВЯДУЧЫ: А ці не бачыш ты чубатка колькі ў зале дзяўчынак-гаспадынь? А гульня “Алеська” дапаможа нам выявіць самых руплівы і хуткіх.

УМОВЫ ГУЛЬНІ: У цэнтры круга стаіць два стулы, а на іх ляжаць фартухі? Усе дзеці становяцца ў шарэнгу за вядучым. У гуляючых рукі на поясе. Удзельнікі ідуць па кругу з такімі словамі: “Ты, Алеська, не зявай, не зявай, не зявай! Фартух хутка надзявай, надзявай, надзявай!” Як толькі вядучы скажа: “Алеська!”,- гуляючыя павінны падбегці да стулаў, дзе ляжаць фартухі. А двое самых хуткіх із гуляючых змогуць завязаць на поясе фартухі. Хто першы гэта зробіць, той і пераможца.

                     (Гульня праводзіцца 2-3 разы, пераможцы ўзнагароджваюцца.)

КУРАЧКА: Але ж мне трэба яшчэ ведаць, ці змогуць яны паставіць патэльню у печ.

ВЯДУЧЫ: Добра, курачка, не хвалюйся і такіх гаспадынь мы табе знойдзем. Давайце згуляем у гульню “Пастаў патэльню у печ”. Зараз, зараз. (Бярэ ёмку, падчапляе ёй патэльню і ставіць у печ. ) А каб выбраць табе самых умелых памочніц, мы загадаем гаспадынькам паставіць патэльню ў печ з завязанымі вачыма. Калі ласка, дапамажы мне! (Курачка дапамагае вядучаму завязаць вочы хустачкай. Вядучы ставіць патэльню ў печ яшчэ раз, але з завязанымі вачыма.)

ВЯДУЧЫ: Дзяўчынкі, паспрабуйце , калі ласка, і вы паставіць патэльню ў печ.

                     (Праводзіцца гульня “Пастаў патэльню ў печ”. Пераможцы ўзнагароджваюцца.)

КУРАЧКА: Хутчэй да лесу, а затым да пекара!

                     (Курачка з памочніцамі выбягае з залы.)

ВЯДУЧЫ: А вось пакуль нашы падарожнікі вернуцца мы паслухаем тых, хто не ўмее размаўляць з рэхам. (Дзеці выконваюць розныя заданні: спяваюць, танцуюць, гавораць скарагаворкі, скачуць на адной назе і т. д. З’яўляецца Пеўнік з Курачкай і іх памочнікі, назіраюць за дзецьмі.)

ПЕЎНІК: Добры дзень, дзеці! У вас тут так весела. І вы сапраўды такія цікавыя, а галоўнае добрыя сябры беларускай казкі, не пакінулі мяне ў бядзе. А я вам за гэта падарунак прынёс. Мы з вамі згуляем у гульню, якая называецца “Казачны кошык”.

УМОВЫ ГУЛЬНІ: Усе гуляючыя становяцца ў круг. Гучыць музыка і кошык перадаецца з рук у рукі. Калі музыка змаўкае, то той, хто  застаўся з кошыкам у руках выбывае з гульні. Гульня прадаўжаецца да тых пор, пакуль не застанецца адзін гуляючы. Ён і лічыцца пераможцам гэтай гульні. У падарунак ён атрымоўвае кошык, у якім ляжыць  цацка.

ВЯДУЧЫ: Вось якую цікавую гульню паказаў нам Пеця.

ПЕЎНІКА: А яшчэ я ведаю шмат беларускіх загадак.

КУРАЧКА: Але ж я таксама ведаю. Што гэта ўсё ты да ты?

ПЕЎНІК: Вось так заўсёды. Спрачаемся, але ніяк не можам вырашыць, хто ведае больш загадак.

ВЯДУЧЫ: А я лічу, што гэта пытанне вырашыць толькі спаборніцтва, у якім вам дапамогуць нашы рабяты.

УМОВЫ СПАБОРНІЦТВА: Кожны з  вас павінен выбраць сабе каманду із 10 чалавек і прыдумаць назву. Вы з курачкай будзеце загадваць загадкі сваёй камандзе, а яны павінны адгадаць як мага болей загадак за пяць хвілін. А каб было болей справядліва, я вам стаўлю такія умовы: загадкі павінны быць пра казачных герояў альбо казачныя з’явы.

ЗАГАДКІ КУРАЧКІ: 1. Гукнеш- дык адгукнецца, ад людзей хаваецца.(Рэха.)

                                     2. Пасярод двара стаіць гара. Спераду вілы, ззаду мятла.     (Карова.)

                                     3. Што гэта за звер, што мае шэсць ног, дзве галавы, адзін хвост? (Коннік на кані.)

                                     4. Хто не хворы, а ўсё стогне. (Свіня.)

© Domdettvor

Бесплатный хостинг uCoz